Андрэй Хадановіч - Гатэль Беларусь
Дзе мой край — там, дзе песьню Белавежа пяе,
Сонца ў нашым ваконцы распускае косы свае.
Ён за пушчай, за лесам, за балотам з дрыгвой,
Паміж Польшчаю і Расеяй, Украінай і Летувой.
Мой родны кут, як ты мне мілы!
Песьня салаўя, подых ручая, рэха у гаях.
Забыць цябе ня маю сілы,
Беларусь мая, Беларусь мая, Беларусь мая.
Кукавала зязюля. Пах у лесе чабор.
Выйшла пінская шляхта на прастор,
на шырокі прастор.
Хто сьмяецца апошні — пан сахі і касы.
Сабралася бедна басота залатыя ткаць паясы.
Ці смачна, дзядзечка, прызнайся,
Чуць віры свае, чуць віры свае,
чуць віры свае?
Паскудства, брат, і не пытайся,
Дзе басота п’е, дзе басота п’е,
дзе басота п’е.
Толькі ў сэрцы пачую
За краіну я жах,
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.
Чорны замак Альшанскі
Сустракае гасцей.
Каб любіць Беларусь сваю,
Трэба дома бываць часцей.
Паэт сказаў: “П’ем за Айчыну,
За пахучы бэз, за дрымучы лес, за Усходні Крэс.
О Беларусь, мая шыпшына!
Such a lovely place, such a lovely place,
such a lovely place.
Версия для печати

Ещё тексты песен